* * *
* * *
* * *
* * *
* * *
* * *
* * *
* * *
* * *
* * *
* * *
* * *
Закацілася нашае яснае сонейка,
Што не грэеш нас, горкіх сірацінак!
Веюць на нас ветры буйныя-сцюдзёныя.
І на каго ты нас, бедных, пакідаеш
На вялікае горачка?
Цяпер жа за нас, сірот, некаму і заступіцца,
Нам дапамагаць, нас навучаць,
Каб не была ў нас долечка гаротная,
Каб не была ў нас долечка ліхая.
Ты ўставай-падымайся, бацюшка-князь радзімы,
Не тая цяпер пара табе спаці ды высыпаціся...
Ай усім жа ты быў абаронцам,
Ай усіх жа ты любіў,
Ай усіх жа ты прымячаў,
А цяпер такі стаў ганарлівы,
Што нікому ні слова не адказваеш.
Усе птушачкі із выр'я ляцяць,
А ты, наш бацюшка, у вырай ляціш...
* * *
* * *
* * *
* * *